Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.12.2013

Аб прайшоўшым Тыдні беларускай мове, літаратуры і гісторыі

 Тыдзень беларускай мовы, літаратуры і гісторыі праходзіў з 18 па 22 лістапада 2013 года. Яго мэтамі былі:
-развіццё цікавасці да спадчыны беларускага народа;
-пазнаёміць з жыццём і творчасцю Я. Янішчыц;
-садзейнічаць пашырэнню ведаў і развіццю цікавасці да
гістарычнага мінулага Радзімы;
-развіваць і абуджаць цікавасць да вывучэння краязнаўчага матэрыялу, абрадаў і звычаяў, народных рамёстваў беларускага народа.
18 лістапада вучні 5-6 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”. Таксама была арганізавана выстава кніг, часопісаў на роднай мове. Мэта конкурса была наступная: развіццё цікавасці да спадчыны беларускага народа, гонар за сваю краіну, заахвочванне вучняў да чытання на роднай мове.

 19 лістапада, у другі дзень тыдня, вучні 9-11-ых класаў разам са сваёй настаўніцай Ляскоўскай Наталляй Аляксандраўнай запрасілі ўсіх жадаючых у літаратурную гасцёўню, прысвечаную 65-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц “Чароўная кветка беларускай паэзіі”. Мэта гасцёўні была: пазнаёміць вучняў з жыццём і творчасцю Я. Янішчыц, выклікаць захапленне асобай паэтэсы, яе высокай паэтычнай культурай і талентам. Вучні 9”Б” класа падрыхтавалі прэзентацыю пра жыццё і творчасць нашай зямлячкі. Старшакласнікі (10 “А”, “11”А”) чыталі вершы Я. Янішчыц, успаміналі цікавыя факты з біяграфіі паэтэсы.Таксама прагучалі песні на словы Я. Янішчыц.

 20 лістапада вучні 8-10 класаў наведалі з экскурсіяй музей старадаўніх рамёстваў у Дудутках. Мэтай экскурсіі было пазнаёміць вучняў з жыццём у панскім двары ў Беларусі 18 стагоддзя,з народнымі рамёствамі. Пазнаёміліся вучні з тэхналогіяй выпечкі хлеба па старадаўняму беларускаму рацэпту, пабывалі ў кузні, дзе разам з майстрамі выкоўвалі падкову, а таксама пабывалі ў ганчарнай майстэрні, пазнаёміліся з тэхналогіяй саломапляцення і ткацтва. У сувенірнай лаўцы набылі вырабы народных рамёстваў. Безумоўна, такія экскурсіі выклікаюць у вучняў пачуццё гонару да нашых продкаў, чые ўмелыя рукі, прыродная працавітасць і талент тварылі цуды мастацтва.

 

21 лістапада ў паралелі 7 класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Стрэчань Т.М. прайшла віктарына “Гісторыі і звычаі беларусаў”. Мэта мерапрыемства была: садзейнічаць пашырэнню ведаў і развіццю цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы.

22 лістапада Грушэўскай Т.Дз запрасіла ўсіх жадаючых на конкурс “ФЭСТ” (фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі). Мэта конкурса была развіваць і абуджаць цікавасць да вывучэння краязнаўчага матэрыялу, пашырэнне ведаў пра край, беларускую культуру вусную народную творчасць, абрады і звычаі. Мэта была дясягнута ў ходзе правядзення мерапрыемства. Гэтаму садзейнічалі цікавая і адпаведная ўзросту вучняў форма конкурса, пазнавальныя заданні, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей вучняў.
У ходзе мерапрыемства вучні ўспомнілі народныя рамёствы, заняткі продкаў, беларускіх пісьменнікаў, стравы, пашыраныя на беларускай зямлі.