Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Родной язык

 

Максім Танк
 
Родная мова
 
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова…

Ніл Гілевіч
 
Родная мова
 
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць…

Белору́сский язы́к (Белару́ская мо́ва) — один из трёх восточнославянских языков, распространён в основном в Белоруссии и восточной Польше. Государственный язык Республики Беларусь (наравне с русским). Общее число владеющих — около 10 млн. человек.
Происхождение
В состав его вошли говоры древних радимичей, дреговичей, смоленских и полоцких кривичей и, возможно, северян. Совокупностью фонетических, морфологических, синтаксических и словарных особенностей он отличается от других ближайших, родственных ему восточнославянских языков — русского и украинского — и выделяется в особый язык. Белорусский язык представляет большое сходство с украинским и польским языками.
Распространённость
По данным переписи населения Белоруссии 1999 года из общего числа жителей страны (10045,2 тыс. человек) белорусский язык является родным для 73,7%. Из общего числа граждан: белорусы — 8159,1 тыс. (родной язык белорусский для 85,6%), русские — 1141,7 тыс. (родной язык белорусский для 9,1%), поляки — 395,7 тыс. (родной язык белорусский для 67,1%), украинцы — 237 тыс. (родной язык белорусский для 14,3%), евреи — 27,8 тыс. (родной язык белорусский для 17,1%), другие национальности — 80 тыс. (родной язык белорусский для 12,9%). Языком, на котором обычно разговаривают до́ма, белорусский назвали: белорусы — 41,3%, русские — 4,3%, поляки — 57,6%, украинцы — 10,2%, евреи — 3,8%, другие национальности — 9,5%; всё население — 36,7%.
Письмо
Для записи белорусского языка используется кириллица (см. белорусский алфавит), частично продолжает использоваться латиница. Живущие в Белоруссии татары одно время писали по-белорусски с помощью арабского алфавита.
Кожны народ гаворыць аб дабрэ i зле сваёй мовай, i гэта яго права, бо мова — гэта плод геаграфiчных i гiстарычных варункаў народа, яго звычаяў i абычаяў.
I болей: мова кожнага асобнага народа — гэта сума перажыванняў, сума душ яго жывых i даўно адышоўшых у вечнасць пакаленняў.
Родная мова — гэта мiльёны жывых клетачак мозгу, унаследаваных чалавекам ад папярэдзiўшых яго пакаленняў, мiльёны перажыванняў красы, дабра i зла, згукаў i хормоў, несчыслёнае багацце душы, каторае адкрываецца толькi пад дотыкам тых самых згукаў, каторыя нарадзiлi iх калiсь у душах далёкiх пакаленняў.
Родная мова — гэта музыка душы, каторай Навышнi Стварыцель адарыў чалавека, гэта натуральны хундамэнт, на каторым чалавек павiнен будаваць дом сваёй сiлы духоўнай, свайго розуму, пачуццi дабра i зла, справядлiвасцi i крыўды, красы i брыдзi.
I гора таму, хто ўздымае руку процi законаў, напiсаных у кнiзе Жывата рукою Стварыцеля. Падобен ён да таго неразумнага чалавека, каторы будуе дом свой на пяску: спадзе дождж, i пацякуць воды i зрыюць яго будоўлю.
Будуйце дом сваёй мудрасцi, палацы душы сваёй на скале, каторай ёсць родная мова.
Душа без роднай мовы — гэта кветка без каранёў, гэта разбiтая скрыпка, пусты дом, напоўнены трупамi.
Душа жывога не павiнна быць гробам пабяляным, каторы панадзен зверху, а ўсярэдзiне повен гнiлi, але павiнна быць домам радасцi, у каторым грае музыка напеваў калысных вашых матак i бабак i жыве сiла дзядоў i прашчураў.
Родная мова чаруе душу, i душа рвецца да яе, бо яна калыска душы, гордасць i iмя народа. Сыны Народа павiнны любiць i шанаваць яе, бо адна яна жывая крынiца нашага розуму, пачуццяў i семя душы нашай, яна чароўны лек i аружжа процi смерцi. Толькi яе чароўная музыка мае сiлу будзiць душы памершых нашых дзядоў i адкрыць перад намi бесканечнасць перажыванняў тых, каторыя радзiлi нас i адышлi ў вечнасць. Iх душы жывуць у мiльёнах нашых мазгавых клетак, у фiбрах душы i ажываюць толькi пад гудзьбу згукаў роднае мовы.
Родная мова наша для нас — гэта музыка ўсiх пачуццяў, якiя перажываў народ наш: яго болесцяў i радасцяў, голас яго сэрца i святло яго розуму.
Але як жа адкрываецца перад намi сэзамская скарбнiца, калi ключ да яе, наша мова, або папсован, або загублен намi?
Як жа мы дабудзем укрытыя ў душы нашай скарбы, каторыя сабiралi i акуплялi цаной жыцця i жыццёвай практыкi нашыя бацькi?
Як дабудзем тыя несчыслёныя багаццi мыслi, паэзii i перажыванняў бацькоў нашых, калi мы забылiся або сказiлi слова, што выклiкае iх?
I як мы выкажам аздобнасць душы нашай i скуль возьмем аружжа i сiлу ў змаганнi за жыццё народа, калi чароўная скрыпка, мова наша, папсаваная?
Мала Сынам Народа прызнаваць права на жыццё нацыянальнай душы — мовы. Гэтага не адмовяць нам i чужынцы.
Ад Вас, Сыны Народа, вымагаецца болей: Вы павiнны быць лепшымi! Вы павiнны будзiць душу сваю i шукаць ключа да несчыслёных скарбаў, бо вы правыя наследнiкi бацькоў вашых, а не байструкi i падкiдышы.
Вы павiнны вучыцца роднай мовы, старацца разумець усе адценнi чароўнай яе музыкi, павiнны ачышчаць яе ад злога зелля, каторае пасеяў на нiве нашай благi чалавек, калi работнiкi, патомленыя днеўнай працай, спалi ўночы.
Адкуль пайшла беларуская мова?
Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так.
Подробнее...>> 

 Полезные ссылки:

Библиотеки Беларуси

http://natbook.org.by

Национальная книжная палата Беларуси

http://www.nlb.by

Национальная библиотека Республики Беларусь

http://www.bla.by

Белорусская библиотечная ассоциация (ББА)

http://www.preslib.org.by

Президентская библиотека Республики Беларусь

http://www.csl.bas-net.by

Центральная научная библиотека им. Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси

http://www.rlst.org.by

Республиканская научно-техническая библиотека

http://www.pac.by/ru/biblioteka

Библиотека Академии управления при Президенте Республики Беларусь

http://www.library.bsu.by

Фундаментальная библиотека Белорусского государственного университета

http://belal.by

Белорусская сельскохозяйственная библиотека им. И.С. Лупиновича Национальной академии наук Беларуси

http://www.rsml.med.by

Республиканская научная медицинская библиотека

Областные библиотеки

http://www.brl.by

Брестская областная библиотека им. М. Горького

http://www.vlib.by

Витебская областная библиотека им. В. Ленина

http://goub.org

Гомельская областная универсальная библиотека им. В.И. Ленина 

http://www.pushlib.org.by

Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

http://www.library.mogilev.by

Могилевскяа областная библиотека им. В. Ленина