Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

8 класс

Урок с использованием технологии развития критического мышленияи логико-смысловых моделей

ТЭМА:   ВІДЫ  ВЫКАЗНІКАЎ

(8  клас)

Ляскоўская Н.А., настаўнік беларускай мовы літаратуры

Мэты  ўрока:

  • фарміраваць уменне вызначаць выказнік і яго тыпы ў сказе;
  • выпрацоўваць уменне правільна будаваць сказы з рознымі відамі выказнікаў і выкарыстоўваць іх у мове; развіваць навыкі вуснай і пісьмовай мовы;
  • фарміраваць у  школьнікаў уменне здабываць веды самастойна і ў  сумесным пошуку;
  • стварыць умовы для творчага засваення тэмы;
  • выхоўваць любоў да роднай прыроды, роднага краю.

Абсталяванне:  мультымедыйны праектар, падручнік, тэксты-заданні, камп’ютар.

Тып  урока:  урок  засваення  новых  ведаў.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны этап

II. Арыенціровачна- матывацыйны этап

Толькі тыя веды становяцца нашым набыткам ,  калі мы  прыходзім да іх, здабываем іх самі . 

Я. Колас

Настаўнік:

Якая асноўная думка выказвання?

Пра выказнік прапаную вам пагаварыць на сённяшнім уроку.  Тэма ўрока : «Выказнік. Тыпы выказнікаў». (Дэманстрацыя на слайдзе)

  1. Сумеснае вызначэнне мэт.

Настаўнік:У вас на партах ляжаць рабочыя лісты, адзначце + (так), - (не), ? (не ведаю) на заданні ў першым слупку.

  1.  

Выказнік з’яўляецца галоўным членам сказа

 

 

  1.  

Выказнік абазначае дзеянне прадмета

 

 

  1.  

Выказнік у сказе Свае творы Я.Колас пачаў пісаць вельмі рана з’яўляецца састаўным іменным

 

 

  1.  

Выказнік у сказе Багатую спадчыну пакінуў нам Я. Колос з’яўляецца простым дзеяслоўным

 

 

  1.  

Выказнік у сказе Я. Колас – з’ява ў духоўным жыцці

беларускага народа незвычайная, непаўторная

з’яўляецца састаўным дзеяслоўным

 

 

  1.  

Выдзяляюць 5 тыпаў выказнікаў

 

 

Настаўнік:  Як вы думаеце, аб чым вы даведаецеся на ўроку?

Чаму павінны навучыцца?

Прааналізуйце свае адказы і звярніце ўвагу на тыя пункты, у якіх вы паставілі пытальнікі.   

III. Аперацыйна-пазнавальны

Мэтанакіраваная пазнавальная дзейнасць вучняў па вывучэнні новага вучэбнага матэрыялу

1. Праца ў групах

Настаўнік:

Звярніцеся да § 17.

На якія два віды падзяляюцца выказнікі?

На якія віды падзяляюцца дзеяслоўныя выказнікі?

Настаўнік. Вывучаць новы матэрыял вы будзеце ў 3 групах

1 група – афармляюць свае веды ў выглядзе схемы “Просты дзеяслоўны  выказнік”

2 група – афармляюць свае веды ў выглядзе схемы “Састаўны дзеяслоўны выказнік”

3 група - афармляюць свае веды ў выглядзе схемы “Састаўны іменны  выказнік”

2. Вусная прэзентацыя схем

Прадстаўнік ад кожнай групы вывешвае афішу і “падае” ўсяму класу аформленую схему і знаѐміць з яе зместам усіх вучняў.

3. Аналіз тэхналагічнай мадэлі “Віды выказнікаў”

На экран мультымедыйнага праектара выводзіцца тэхналагічная  мадэль “Віды выказнікаў”, дзе сістэматызаваны ўвесь тэарэтычны матэрыял  па тэме “Віды выказнікаў”. Ажыццяўляецца аналіз каардынат мадэлі з мэтай  засваення вучнямі новага тэарэтычнага матэрыялу.

4. Засваенне ведаў і спосабаў дзейнасці, першаснае разуменне вывучанага

Вучні чытаюць сказы, знаходзяць граматычную аснову сказа, вызначаюць від

выказнікаў у сказах і спосабы іх выражэння.

  1. Жыве ў маім сэрцы побач з любоўю да Радзімы любоў да мовы.
  2. Любоў да прыроды – гэта частка любві да Радзімы.
  3. Хачу бясконца славіць наш родны беларускі край.
  4. Без Радзімы і без свайго народа чалавек не можа жыць.
  5. Сустрэча з роднымі мясцінамі была незабыўнай.
  6. Ніколі не паставіць на калені наш народ!

Пры  вызначэнні  віду  выказніка  ў  апошнім  сказе  “не  паставіць  на  калені” вучні адчулі цяжкасць, узнікла праблемная сітуацыя.

Настаўнік:

А што гэта за спалучэнне? (фразеалагізм).

Настаўнік  прапануе  звярнуцца  да  падручніка  і  знайсці  адказ  на  пытанне на  стар.75.

Вучні  адзначаюць,  што  выказнік  называецца  простым  дзеяслоўным,  калі

выражаны фразеалагізмам.

5. Эмацыянальны канфлікт, пошук новых ведаў

Настаўнік яшчэ раз звяртае ўвагу на тыпы выказнікаў у такіх сказах.

Паглыбленне ведаў

1. Работа з тэкстам

Настаўнік чытае тэкст.

Праз  мультымедыйны  праектар  дэманструюцца  слайды  з  беларускай прыродай.

Усе мы любім родную зямлю, тое месца, дзе мы жывѐм, вучымся, сябруем. Але часам надыходзіць такі момант, калі цягне нас у падарожжа.  Хочацца паглядзець іншыя краіны, іх прыгажосць незвычайную. І мара наша  здзяйсняецца. Мы едзем у экзатычную краіну з экзатычнай прыродай. Сапраўды, захапляе прыгажосць, новыя ўражанні. Здаецца, жыў бы і жыў у гэтым раі.

Але праходзіць тыдзень, два тыдні, і нас пачынае проста цягнуць  дамоў. А рэчка за вѐскай, лес і крынічка каля хаты здаюцца самымі  прыгожымі і непаўторнымі.

І так сумна становіцца на душы, што разумееш: трэба ехаць дадому.

“Даследаванне тэксту”

Вучні вызначаюць асноўную думку тэксту, называюць сказ, у якім яна  заключана, вызначаюць стыль тэксту, прыводзяць аргументы.

Заданне: 1 група выпісвае выказнікі з 1 абзаца, вызначае іх від і спосаб  выражэння.

2 група выпісвае выказнікі з 2 абзаца, вызначае іх від і спосаб выражэння.

3 група выпісвае выказнікі з апошняга абзаца, вызначае іх від і спосаб выражэння.

Настаўнік папярэджвае аб тым, што, калі сказ складаны, неабходна  выпісваць выказнік з кожнай часткі.

Фізкультхвілінка

Давайце дацягнемся да блакітнага неба…

Станем галінкамі моцнага дрэва.

І прабяжым па гасцінцы знаѐмым.

Разам паслухаем шэлест лістоты

Позіркам родны абшар абвядзѐм.

А потым уважліва ўдаль паглядзім

І роднай зямлі паклон аддадзім.

1. Творчая праца

Настаўнік.Звярніце ўвагу на эпіграф урока.

Чым звязаны тэкст, над якім мы працавалі?

Што вы можаце сказаць пра чалавека, які напісаў такія радкі?

Што ўяўляе сабой гэта выказванне як сінтаксічная адзінка?

Назавіце граматычную аснову, від выказніка.

Адкажыце пісьмова на пытанне: Што такое карэнні матчынай зямлі?

выкарыстоўваючы састаўны іменны выказнік.

Матчынай зямлі карэнні – гэта малая радзіма, дзе спачываюць нашы продкі.

Матчынай зямлі карэнні – гэта родная вуліца, бацькоўская хата, сябры, аднавяскоўцы, настаўнікі.

Матчынай зямлі карэнні – гэта хата, дзе ты зрабіў свае першыя крокі.

2. Заданні па выбары на прымяненне атрыманых ведаў у розных  сітуацыях.

1) Самадыктант.

Запісаць па памяці апошнюю страфу з верша “Трэба дома бываць часцей”, вызначыць від выказнікаў.

2) Перакласці тэкст на беларускую мову, у апошнім сказе вызначыць від  выказніка.

Самое прекрасное на свете – Родина. У каждого человека есть Родина,  и каждый любит еѐ. Любит родные леса и поля, любит людей, с которыми  живѐт, любит свой народ. Любит свой родной язык и песни своего народа.  Без Родины и без своего народа человек не может жить.

3)  Перабудаваць  сказы,  замяняючы  просты  дзеяслоўны  выказнік  састаўным дзеяслоўным ці састаўным іменным.

Чалавек удалечыні ад Радзімы сумуе.

III. Кантрольна-карэкцыйны і рэфлексійны

1. Тэст

Выпісаць нумары сказаў з выказнікам

а) простым дзеяслоўным;

б) састаўным дзеяслоўным;

в) састаўным іменным.

1. Чары паэзіі Колас пачаў чэрпаць з чыстых крыніц народнай мудрасці.

2. Я.Колас заўсѐды быў пранікнуты клопатамі пра чалавека.

  1. Паэзія  Я.Коласа  сваімі  вытокамі  выходзіць  з  глыбіні  народнай  творчасці.
  2. Барацьба  за  светлую  будучыню  стала  мэтай  жыцця  і  творчасці  Я.Коласа.
  3. Творчасць  Коласа  натхняе  маладых  паэтаў  на  вяршыню  паэтычнага майстэрства.

6. Сѐння мы можам ганарыцца творчасцю Я.Коласа.

2. Праверка тэста.  Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

Настаўнік:  Вызначце  віды  выказнікаў  у  словах  Я.  Коласа,  з  якіх  мы  пачалі ўрок.

1)      Дамашняе заданне (па выбары):

- пр. 108;

- запісаць выказванні беларускіх паэтаў пра родны край; 

- выпісаць са слоўніка прыказак прыказкі на тэму “Мой родны край”.

5. Рэфлексія.

Настаўнік:

-  Вернемся  да  табліцы,  з  якой  працавалі  ў  пачатку  ўрока.  Пастаўце  ў  другі

слупок вашы папраўкі.

- Аб чым вы даведаліся сѐння на ўроку?

- Чаму навучыліся?

- Ці задаволены ты, як прайшоў урок?

- Ці атрымаў ты новыя веды?

- Ты змог паказаць свае веды?

- Заданні якога тыпу найбольш спадабаліся?

- Якія заданні выклікалі цяжкасці?

- Над чым трэба яшчэ працаваць?

- Якія заданні патрэбна ўключыць у наступны ўрок?

Складанне сінквейна

РАДЗІМА

Дарагая, любая, мілая.

Квітнее, прыгажэе, развіваецца…

Радзіма – мой дарагі куток.

Маці.